ЦІМА́НСКІ КРАЖ,
узвышша на ПнУ Усх.-Еўрапейскай раўніны, паміж Чэшскай губой і зах. адгор’ямі Урала, у Расіі. Даўж. каля 900 км, выш. да 471 м (Чэтласкі Камень). Далінамі рэк Піжмы Пячорскай і Піжмы Мязенскай падзяляецца на паўд. (у межах тайгі, моцна забалочана) і паўн. (у зоне тундры і лесатундры) часткі. Радовішчы нафты і газу (Цімана-Пячорская нафтагазаносная правінцыя).
т. 17, с. 113
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)